Я живу на свете не первый день, именно поэтому не готова развешивать ярлыки, особенно обвинять на ровном месте кого-либо в отмывании денег.
Калі Вы пра мяне - я гэту тэму і не кранала амаль.)) Мне гэта мала цікава. У Маскве тым больш.

)) Вы проста столькі разоў на гэтае "бясплатна" ціснулі, што дазволіла сабе злёгку растлумачыць.))
Іх матывы нам не вядомыя))
мне тоже, как и всем остальным.

)) Дык пра тое ж і гаворка. Я вось маю "нязручную" звычку хацець разумець, дзеля чаго я здзяйсняю тыя ці іншыя дзеянні. І калі матывы і мэты мне няясныя, унутраны супраціў уключаецца ўжо аўтаматычна.
А калі ўжо я вымушаная такі рабіць штосьці, не разумеючы гэтага, бо няма моцы і жадання праўду шукаць, я хаця б не размахваю сцягамі пра карысць і неабходнасць таго, матывы чаго нікому няясныя.

))
Лапа, не, не твая. Паўтаруся пачалося з: вось у МАСКВЕ людзі бахілы пры ўваходзе ў садок абуваюць, а ў нас не ўсім хапае мозга зменку прыносіць.
Дый не істотна, чыя. Дый няма ў мяне эмоцый.

)) Тое, дзе ёсць, я стараюся не абмяркоўваць. Бо баліць.
А тут так, чыста спатыкаюся на неадпаведнасцях. Бо, паўтаруся, прайшоўшы 3 садкі з 2-ма дзецьмі НІ РАЗУ ніводнага чэла са зменкай не бачыла.
Дык падумала, можа якая анамалія мясцовая і масава людзі вакол мяне тупагаловыя. Ладна б я адна, дык ясна.))))
А ўвогуле дзяк. Я задумалася на тэму: насіць з сабой зменку штодня. А раптам здарыцца куды зайсці, а там дыван ці паркет крый Божа... А я без
шапкі зменкі.

))
Заканчваю з туфлямі. Бо падстамілася. Пакуль уцямнай аргументаванай матывацыі, акрамя "мне так падабаецца" пра зменку не пачула.
п.с. улетку таксама пераабуваецеся? Ці пыл і бруд улетку на дыван не нясецца? І абцасікі паркет не сапсуюць?

)) Ці свята ўжо нейкае іншае, што на яго можна не пераабувацца?

))
=====
Arni4ka, згодная, безумоўна.)))
Але хто з нас ведае, які кошт за бахілы у бюджэт закладзены? І які кошт па факце? І які сабекошт? Ну і г.д.
Я разлікі наўскідку чыста рабіла....))) Беручы лічбы, якія на свае вочы бачыла.