_yuka_, увогуле гэтая размова пра непрыём дзіцяці ў садок настолькі тэарызаванне ў чыстым выглядзе, што і прадмету абмеркавання фактычна няма.
Бо з аднаго боку маем выпадкі адмовы ў прыёме (прыклады ў тэме былі), з другога - дазволы хадзіць як заўгодна ўвогуле.
Са сваёй прыктыкі. Калі здаралася, што мы не прыходзілі ў садок у час і не папярэджвалі пра гэта загадзя (грэшная, было пару разоў, калі дзіця захварэла, прыкладам, і ты элементарна пасля бяссоннай ночы праспаў час Х, каб патэлефанаваць) ЗАЎЖДЫ мне тэлефанавалі з садка самі. Падазраю, не проста так. Якраз дзеля таго, каб планаваць гэтае няшчаснае харчаванне і не мець потым гемару, каб я раптам прыйшоўшы ў 11.00, не пачала б качаць правы з кантрольнымі званочкамі ва ўсе інстанцыі. Я ўтрую. Але сутнасць ясная.
Я цалкам дапускаю, што калі якая-небудзь прынцыповая мама, пачне калаціць абцасікамі, аж да звароту да Бацькі, то ў садка будуць непрыемнасці ў кожным разе.

)) Ібо прававой нашая дзяржава ў кожным разе не з'яўляецца.(гэта да пытання пра грамадзянскія правы

). Але чыста тэарэтычна і юрыдычна садок такі мае права не прыняць дзіця - бо ёсць дамова, ці ўнутраны статут, які рэгулюе адносіны бакоў, ці яшчэ што (у выпадку, калі вы дамовы і не падпісвалі), дзе пытанні распарадку і абавязку яго прытрымлівацца прапісаныя заўжды.
У рэальным жыцці ўсё прасцей. Людзі папярэджваюць і дамаўляюцца. І гэта правільна. Судэбнага разбіральніцтва на тэму "ненакармілі дзіця ў садку" на маёй памяці не было.
Шчыра не разумею, чаму абмеркаванне гэтага пытання працягваецца. Хочацца даказаць камусьці штосьці? Тады пісьмовы зварот і скан яго тут.
Па сутнасці ж і для жыцця, імхо, абмяркоўваць няма чаго.
Бо паўтаруся прававы аспект і практычны - сутнастна розныя рэчы. 36-е дзіця ў групе - яскравы прыклад.