Дзяўчаты, накідайце пытанняў, якія незразумелыя па цытатам гэтага "міністра"
1) 2023 - які навучальны год маецца на ўвазе? Іншымі словамі якая паралель першай трапляе на будучыя змены?
2) якія прадметы абавязкова будуць здавацца ў 11 кл у выніку? І ў якой форме?
3) Меркаванае ЦТ па мове і матэме будзе мець тую ж структуру, як і цепер? Ці матэма, напрыклад, будзе мець базавую і павышаную частку (на ўзор рас. ЕГЭ)
4) У якія тэрміны будуць здавацца экзамены? (у Расіі ўся гэта экзаменацыйная кампанія пачынаецца неяк раней, чым у сярэдзіне чэрвеня)
5) Як вядома, тую ж матэматыку дзеці пішуць на далёкія ад школьных 9-10 балы. Пры гэтым у атэстатах вялікая частка дзяцей тыя 9-10 мае, бо напісаць выпускную матэматыку на пыстоны бал - не ЦТ здаць. Як будзе уплываць бал, атрыманы на ЦТ, на выніковы бал атэстата? Іншымі словамі, як будуць залічвацца балы ЦТ менавіта ў школе? (
Мы ж разумеем, што калі простым перавядзеннем у дзесяцібальную сістэму, а потым вывядзеннем сярэдняга арыфметычнага гадавой і ЦТ, то балы па матэме сільна і рэзка ў атэстатах пойдуць уніз, так? Наўрад ці гэта спадабаецца ўсім бакам працэсу).
6) Што з гісторыяй? Экзамен па ёй збіраліся перанесці ў 9 кл. Перанясуць? Калі зноў жа? Якая паралель ужо будзе здаваць у 9-м і не будзе здаваць у 11-м? Ці гісторыю ў прынцыпе прыбіраюць з ліку абавязковых экзаменаў?
7) што за змены ў правілах прыёму ў ВНУ? Як яны тычацца гэтых будучых аб'яднаных экзаменаў?
8) калі ўвогуле чакаць афіцыйных раз'ясненняў і адпаведнай нарматыўкі? Калі змены закранаюць ужо сёлетніх 10-класнікаў, то ім, калі што, трэба б ужо рыхтавацца да новых правілаў, а не чакаць, пакуль мінаду яшчэ год будзе нараджаць штосьці какнрэтнае. Матэму тым, хто яе здаваць не збіраўся, потым за паўгода не вывучыш.
Пакуль так. )