С чужими мамками, которых будет раздражать, что моя долго сушит волосы? А я чтоб при этом не сопровождала их детей в свою очередь?
я нават не разумею, аб чым ты кажаш. Не было ніякіх мамак. І ніякіх чэргаў. Вазіла фізручка, вось толькі што спытала ў дзіцяці. На ўмовах вазіць самім і недзе там дзяжурыць, я ўвогуле не ўяўляю, як можна на гэта ўсё пагаджацца. Я працую. Якія чэргі да чорта? Школе трэба было, яна і вазіла. Малую вазіў дзед, бо, памятаючы, колькі часу сыходзіла на гэтыя паездкі ў старэйшай, мне было малую шкада. Каб не вазіў, трэба б было ісці ў школу, адтуль перціся чорт ведае колькі пешшу да транспарта, потым столькі ж ад транспарта да басейна. І чакаць хвілін 20-30 аўтобуса. Туды і назад. Потым са школы дадому, бо там быў яшчэ час да ўрокаў. Праз гадзіну зноў у школу. Старэйшая вучылася ў іншую змену, і яны ездзілі адразу пасля ўрокаў. Таму хаця б на дарогу да школы і назад яна час не губляла. У дзеда была мажлівасць малодшую павазіць, вось і вазіў, заадно падбіраючы дарогай і яшчэ пару дзяцей, якія побач жылі. Не шкада. Якое такое дзяжурства? А там сустракалі зноў жа фізрукі ці хто, я не цікавілася. Тыя, каму трэба, каб дзеці абавязкова плавалі.
Это меньшая проблема, чем испорченная бассейном прическа у 10-классницы?
шчыра - не ведаю. Я за абавязковы басейн не выступаю. У маёй ў 4-м класе праблем не было. Зараз ёсць. У 4-м класе жаданне было, зараз няма. Гэта і ёсць для мяне крытэрам складанасці. Як у іншых - мне па шчырасці ўсё адно. Я таму і супраць абвязковасці вось гэтага вось усяго, бо разумею, што ў кожнага свае абставіны і нюансы. Камусьці часу няма, камусьці ехаць далёка, у кагосьці алергія, у кагосьці комплексы. Маюць права. Басейн - занадта спецыфічны від фіз.нагрузкі, каб да яго прымушаць. Гэта табе не па зале з мячыкам пабегаць нават. Хаця я б і да гэтага не прымушала. З задавальненем бы за фіз-ру па жаданні галасавала. Шкада, не ў нашых рэаліях. І не з нашым менталітэтам.
10-летка - не 10-классница. 10-классница может ездить сама и в лицей, и в бассейн, не создавая мне никаких проблем.
яшчэ раз. Мне і 10-годка праблем не дастаўляла. Спачуваю, што ў вас так усё складана. Прымушаць 16-гадовае дзіцё да прычынення дабра я не буду. Хоча - я за. Не - па мажлівасці дапамагу вырашыць пытанне афіцыйна. У мяне так.
Спасибо! А то у меня уже ощущение иногда, что мой учился в другом лицее, ничуть не сложнее в лицее отметки получать было, чем в обычной школе по прописке, не гимназии даже.
так? Прыкольна. А мне цікава, як гэта:
Зарекомендовать себя как старающегося, а не забивающего на не профильные предметы ученика.
спалучаецца вось з гэтым:
У тебя в лицее будет прекрасная возможность убедиться, что без всяких ИП можно пропускать кучу занятий.
а?
Я вось і перажываю, што ўсёй рэпутацыі будзе канец пасля ігнаравання чароўнага басейна. Тым больш не толькі ў 10-м класе. а яшчэ і ў 11-м.