Не ну 12-15 тыс подростков..часть из которых будет употреблять алкоголь однозначно...в одном месте- это конечно ничего особого
И где вы видели такие концерты?
калі вы раптам мне адказваеце, але рэлігія не дазваляе ці цытату ўставіць, ці нік назваць, (а мяркуючы па ўсім мне), то я пра "нічога асаблівага" не гаварыла. А спытала ў чым прынцыповая розніца. У лічбах я не моцна арыентуюся, хаця і прачытала вышэй ў
lada пра 6 тыс на канцэрце, на які хадзіла яе дачка. На мой погляд, што 6, што 12 нямала. Ну і на ўсе астатнія канцэрты апроч прымусовых моладзь само сабой ходзіць цвярозая, напіваюцца ж выключна на выпускны.
Я пра небяспеку пакуль не моцна задумвалася. Нагоды не было. З іншага боку, сама я хадзіла на тысячныя канцэрты пры ўсёй нелюбові да натоўпу, думаю, як і большасць прысутных тут, таму не бачу прычын, з якіх мае дзеці не маглі б на іх таксама хадзіць.
Мяне ў першую чаргу выбешваюць зусім іншыя моманты вось-гэтага-вось-усяго.
Дык у чым прынцыповая розніца? Выключна ў колькасці? 6 тысяч было б нармальна? На 6-тысячным канцэрце небяспека не турбуе?