у школе і ССНУ ў нас таксама ніякіх ні асобных груп, ні падгруп, ні вызваленых не было. Я ўжо не ведаю, ці гэта ўсё такія здаровыя былі (што наўрад ці), ці нічога ніхто не дыагнаставаў, бо ў прынцыпе да ўсяго прасцей ставіліся - не да таго было, ці дыагнаставалі, але не прызначалі груп, ці прызначалі групы, але ніхто на іх не звяртаў увагі. Я ведаю, што ў мяне была падрыхтоўчая, бо, напэўна, неяк мне пра гэта ці мама сказала, ці ў ПК. Але ні разу за ўсе гады мяне ніхто ні ад чаго не вызваліў. І долбаны дыферанцаваны залік (экзамен калі па-руску) здавала роўна як усе. З усімі кросамі і іншымі фігнямі. Тады бацькам справы да гэтага не было, а дзеці і ведаць не маглі, раз ім ніхто нічога не паведамляў.
Я ўвогуле пра СМГ і ЛФК толькі на форуме пачула. Некалькі год таму. Так што дзіву даюся, якія, аказваецца, формы жыцця існавалі раней, дый існуюць цяпер.