Марфа Васильевна,
zavtra, як думаеце, вашыя апошнія выказванні моцна спрыяюць і так амаль адсутнаму жаданню беларусаў карыстацца нацыянальнай мовай?
З іншага боку, гэтыя выказванні толькі пацверджваюць мае словы. Ніякае дуццё ў попу і любоў нічога вырашаць. Толькі вострая неабходнасць і патрэба. Якія з'явяцца звонку. Калі хочаш-не хочаш, а трэба будзе і чытаць, і чуць, і можа нават гаварыць.
За вельмі ліслівае для мяне выключэнне, Марфа Васильевна, дзякуй, безумоўна. Але ў агульным і цэлым...
zavtra, лічыце, можна падняцца аднойчы раніцаю з бездакорным веданнем і валоданнем мовай? Любой? Ці гэта толькі для беларускай ужо традыйна такое выключэнне? Тое, што паўсюль дыалект, цэннасць і самабытнасць, у нас - грэбліва - трасянка. Ну і па-руску ж усе выключна граматна пішуць і ні разу беларускіх слоў не ўстаўляюць. Але па-руску можна, мяркуючы па ўсім.
Гэта не значыць, вядома ж, што не трэба вучыць і ўдасканальваць, але перфекцыянізм тут не да месца, ужо даруйце. З такім падыходам тым больш ніколі нічога не атрымаецца. Хаця... можа вам якраз і не трэба, каб атрымлівалася. Хто ж ведае...