А вось скажыце, шмат у каго дзеці плакалі год таму, калі было 80 год ночы расстраляных паэтаў? Нават не так: шмат хто вадзіў сваіх дзяцей ці вадзілі класамі ў купалаўскі музей на выставу, прысвечаную гэтай трагедыі? Ці гэтае выкошванне інтэлектуальнай беларускай эліты, у мірны (!) час, тых, хто не на вайне былў, а пісаў, працаваў у адукацыі і навуцы-гэта недастатковая трагедыя, каб ад яе былі слезы, недастатковая для таго, каб пра яе ведаць? ці гэта апраўдваецца "часам такім" і тым, што заўседы ў гісторыя ўсіх народаў былі такія моманты? А вайна-гэта свяшчэнная карова?
Практычна ніхто. Ніхто! з маіх знаемых не павеў дзяцей на гэтую выставу. Некаму зусім нецікава, яны і не ведалі пра такое, затое шмат расказвалі дзецям пра савецкі саюз, некаторыя вырашылі, што гэта дзецям рана, навошта ім такое ведаць. Дачка маей супрацоўніцы з намі пайшла, яна цікавіцца гісторыяй Беларусі. Астатнім прасцей ведаць пра адзіную трагедыю, якая становіцца ўсе больш шырокім і разудалістым святам.
А там... там не плакалася. Там маўчалася. Бо гэтая сціплая выстава, гэты спакойны расповед экскурсавода, не пра катаванні, а пра людзей, якія жылі, верылі, працавалі, а потым загінулі, як жывелы, не героі. Чаму? Таму што верылм, працавалі, былі такія часы. Гэта ўсе вымусіла доўга маўчаць і думаць.
Мой асабісты поглад, што вайна-гэта трагедыя, вялікая трагедыя. І ўзгадваць яе пачатак ды і канец трэба у царкве, касцеле, сінагоге, ня ведаю, каму дзе лягчэй, на могілках, на міцінгу-рэквіюме ў 4 раніцы, так. А не гэтымі ўсімі "Спасібо деду за победу", "можем повторіть" і "на Берлін". І не гэтай рамантызацыяй перадваеннай Беларусі, у якой, будзем шчырымі, асабліва на захадзе, людзі апынуліся паміж камунстічнай і фашысцкай навалай.
Майго сына мае родныя вадзілі на рэканструкцыю, ен увогуле ў нас зараз захаплдяецца зброяй, танкамі, усім ваенным, а мы з усей моцы стараемся данесці да яго, што вайна-гэта боль, страх, смерць і ніякай рамантыкай там не пахне. Я бачу, як моладзь стараецца, рыхтуецца да гэтай рэканструкцыі апошняга мірнага дню-выбірае адзенне, захапляецца тым, што адбываецца на Савецкай.
Тут значна больш цікавосткі, чым болю. Але ж параўноўваць рэканстуркцыю нападу на Брэсцкую крэпасць з рэканстуркцыяй якой-небудзь Грунвальдскай бітвы, ды нават бітвы паміж напалеонаўскімі войскамі і рускімі пад Барысавам нельга. Тыя былі значна больш даўней, няма не толькі тых, хто там ваяваў, але і іх дзяцей і унукаў. Ужо можна выводзіць у стан гістарчынай рэтраспектывы. А гэтая вайна-пакуль што ў першую чаргу трагедыя. Таму мне адзначэнне што пачатку вайны, што заканчэння--не тое і не так.
Мое дзяды ніколі не гулялі разудаліста ў гэтыя дні. Ды й увогуле не памятаю, каб расказвалі. Адзін дзед заўседы хадзіў у крэпасць, дзе сустракаўся са сваімі аднапалчанамі (ен у пасляваенныя там служыў нейкі час) і нічога не рваўся паўтараць. Другі і ў крэпасць асабліва не хадзіў, ен пасля вайны з ваеннымі не быў ніяк звязаны. І таксама не бравіраваў гэтай перамогай.