Я все сомневаюсь с английским. У меня комплекс, что все дети занимаются на курсах, а моя-нет. Учитель в гимназии не советует, говорит, что гимназического интенсива хватает и где-то будет неинтересно. Ну, и бред после 6 часов недели идти еще дополнительно.
А выскажете свое мнение, пожалуйста.
а само дзіцё як хоча? Ці яго меркаванне ў гэтым канкрэтным выпадку мала што вырашае?
Я калісьці для сябе пытанне англійскай у дзяцей вырашыла так: пры патрэбе аддам (пойдуць) у старшых класах (10-11). Калі ўжо будзе уласны мозг і жаданне/патрэба.
У 5-м класе старэйшая сама папрасіла дадатковай англійскай. Пры тым, што паўтаруся, я не планавала. Матыў - адчувала адставанне/слабасць/няўпэўненасць у параўнанні з аднакласнікамі. Пайшла. Адхадзіла 2 гады. Ні шатка ні валка, што называецца. У сэнсе 90 з капейкамі балаў за ўсе тэсты, што былі, мела, але ні задавальнення, ні імкнення, ні нейкага адчувальнага толку асабіста я не ўбачыла. Але адчуванне няўпэўненасці ў параўнанні з іншымі, як разумею, прайшло. Ну...ці на яго забілі.

Карацей, праз два гады я сама прапанавала ёй кінуць.) Да таго ж знайшліся іншыя, куды болей цікавыя ёй заняткі.
Малодшая сама не прасіла. Адпаведна, ніякіх ІХаў.)
Наконт дадатковай англійскай у 10-11 класе, баюся, я памылялася. Штосьці мне падказвае, што будзе не да яе. Значыць, пойдуць падчас атрымання вышэйшай адукацыі вучыць, калі захочуць і калі будзе неабходнасць. А не - дык і не. Нейкая база ў кожным разе ёсць. Гэта не іспанскую вучыць. Астатняе пры жаданні дадасца пры патрэбе.