Было такое у Ливянта? Не помню. Можно ссылку?
Конечно! В сообщении 42 этой темы кто-то

дал ссылку. Я думала, этот кто-то прочитал всю статью.
http://semeistvo.by/forum/showpost.php?p=10191495&postcount=42
Лівянт:
Дапусьцім, я памыляюся. Але, як і зь відэа, я хачу, каб быў паўнацэнны службовы разбор. І я б вельмі хацеў, каб яно было апублікаванае. І тады б зьніклі домыслы, наклейваньне цэтлікаў. Каб паведамілі, настаўніца была звольненая да расьследаваньня ці пасьля. Калі гэтае расьсьледаваньне будзе апублікаванае, тады і ня будзе ўзьнікаць страхаў, што настаўнікам дадзеная індульгенцыя рабіць усё, што заўгодна.
Калі паўнавартаснае дасьледаваньне будзе праводзіцца ва ўсіх выпадках, то гэта спыніць усіх — і неадэкватных настаўнікаў (я не хачу сказаць, што іх няма, яны ёсьць), але і неадэкватных вучняў і неадэкватных бацькоў.
Лівянт:
Ёсьць прымаўка: калі б у бабкі была барада, яна была б дзедам. Я хачу бачыць поўнае відэа, дакумэнты, загад аб звальненьні, ведаць час, калі ён быў падпісаны. Навошта гіпатэтычныя размовы? Людзі ствараюць сабе вэрсію, ілюзію, і падганяюць пад яе факты. Я дапускаю, што я ня маю рацыі. Калі я ўбачу поўнае відэа, убачу ўсе дакумэнты і пераканаюся, што ня меў рацыі, я гэта прызнаю, скажу, што пагарачыўся.
Дракахруст:
Яўген, на жаль, ні я, ні Алена ня можам вам прадаставіць гэтае відэа і гэтыя дакумэнты.
Лівянт: Менавіта што на жаль. Але ўсе кажуць настаўнікам, што яны павінны рабіць. Але, на мой погляд, першае, што павінны былі зрабіць журналісты — гэта паспрабаваць знайсьці поўнае відэа. Ці даказаць, што тое, што было абнародавана — і ёсьць поўнае відэа.
Чаму б спачатку не дасьледаваць факты, а не падганяць факты ці іхную адсутнасьць пад свае погляды?