Не писать лучше диктант, чем в среднем по классу, не решать лучше математику, чтобы никому не было обидно.
Воспитывать в данном случае - что? Поддаваться? Это будет уважением соперников?
Бред какой-то.
вось у гэтым выпадку я нязгодная.
Пра не рашаць лепей і паддавацца наўрад ці ідзе гаворка. Але калі лік 27:0, відавочна, што супернік проста зусім іншага класа ў параўнанні з табой. Калі лік дасягне 10:0 ці падобнага, цалкам сабе можна далей разглядаць гульню як трэніроўку і, скажам так, глядзець на нашмат болей слабага суперніка як на своеасаблівага спарынг-партнёра, а не канкурэнта ў барацьбе за першае месца.
Я проста раскажу гісторыю з жыцця.
Мая дачка адзін год займалася бадмінтонам. Якраз адкрылася зала ў адлегласці 5 хвілін пешшу, якраз падышоў час (неверагодна! але вось так пашанцавала), і дзіцё было не супраць крыху павучыцца і парухацца. Заняткі былі на даволі аматарскім узроўні, а з улікам спартыўных даных майго дзіцяці і ўзросту (ёй 13 тады было, пачынаюць займацца сур'ёзна, як вядома, значна раней) - тым больш.
І вось зладзіў клуб унутраныя спаборніцтвы. Тут малайцы, пытанняў няма. Узроставыя групы былі 2. Мая ўвайшла са сваім годам нараджэння вось роўненька ў старэйшую (была б на паўгода малодшай - была б меншая малодшая група). І дзіцё маё з нейкага перапугу пагадзілася ўдзельнічаць.
Ну і вось. Супернікамі яе былі дзеці 15-16+ год са стажам па эн год заняткаў і з тытуламі чэмпіёна РБ у сваёй катэгорыі. Уяўляеце гэтыя сустрэчы? Адна дзяўчына, дзякуй ёй, пасля першых выйграных ачкоў зразумеўшы сітуацыю, паслабіла моц гульні, стала, скажам так, расцэньваць як трэніроўку, і больш-менш гэта не выглядала расстрэлам. А другая дзяўчына стаяла не на жыццё, а на смерць, як быццам ад гэтай сутрэчы залежыў яе тытул. І гэта быў расстрэл, так. Я прамаўчу пра сваё дзіцё. Але як думаеце, шмат карысці для сябе атрымала гэтая апошняя чэмпіёнка з такой гульнёй з маім дзіцяцем? Я лічу, што нуль карысці. Так што... не тое, каб варта было звальняць трэнера і прыносіць прабачэнні, але спыніцца на ліку 15:0, а то і меншым, дастатковым для задзела розніцы мячоў, важных у футболе, можна было і далей заняцца ўласнай трэніроўкай, а не расстрэльваннем суперніка. Вось такое маё меркаванне.
Ну і так. Маё дзіцё не магло ведаць, што будзе ТАК. Яна была без панятку, ЯКІЯ ў яе будуць супернікі. Яны трэніраваліся ўсе ў іншым цэнтры хоць і таго ж клуба. Так што словы "ведала куды ішла" у нашым выпадку не зусім да месца.