Лыжы мяне выбешваюць не многім меней, гэта праўда. Але яны ў праграме ёсць, гэта таксама праўда. Басіка няма. І гэта зноў жа праўда. Басік - гэта ліцэістам выключна "па блаце". Гэта такая прымусовая мажлівасць. Наштосьці. Прычыненне дабра ў сваім чыстым выглядзе. Што перашкаджала зрабіць гэта проста мажлівасцю - мне не зразумець.
Але для зацікаўленых у басейне - проста мажлівасць таксама ёсць! Хто хоча - можа хадзіць, са слоў, у любы час, а не толькі ў час абавязковых заняткаў. Карыстайцеся на здароўе! раз уж вам падабаецца. І не чакайце пакуль вас і заадно з вамі ўсіх іншых прымусяць.
пока все высушат волосы ( ох и бесили девочки с длинными меня, маму мальчика). Когда у средней было плавание, я решила в этом не участвовать и взять справку из бассейна, куда дочка ходила и без школы.
Какую проблему может представлять посещение бассейна в рамках физры для взрослого уже ребенка, мне не понять,
я штосьці не цямлю. Дарослым дзяўчатам валасы сушыць не трэба? Зімой асабліва? А потым цэлы дзень сядзець вось з гэтым вось усім? Плюс дзяўчаты - яны ўжо дзяўчаты. Ім там ужо вочкі хочацца падвесці, валасы ў парадак прывесці.
Я як зараз памятаю, як мне сакурсніца калісьці пасля басіка на першым курсе (ці другім? не памятаю, неістотна) сказала "О, а што гэта ты сёння такая аблезлая?". Так, тактоўнасці ў чэла было нуль. Але па сутнасці яна мела рацыю. Гэта я проста пасля басіка была. З валасамі, якія пад шапкай ды вільготныя рэзка на прычоску на прылізаны прабор аля "я ў мамы дурачок" расклаліся, ну і якія там ужо вочкі з вейкамі, калі ляцець на наступную пару па марозу трэба.
Плюс аццкая сухасць скуры, асабліва пасля хлоркі. Маса задавальнення, чо ўжо. Лыжы на гэтым фоне амаль спа-салон. Але чужыя нязручнасці і складанасці - яны ж чужыя. Галоўнае, майго такім чынам прымусяць да здаровага ладу жыцця. А астатнія- як -небудзь вырашаць. Дакладней, не як-небудзь, а проста з лёгкасцю.
Я ўвогуле не разумею агульнай істэрыкі з басікамі. У маіх з імі амаль ніколі не складвалася. Спачатку вушы, потым валасы, потым праблемы са скурай. Ну і паўгадзіны мыцца ДА, і паўтары гадзіны прыводзіць сябе ў парадак ПАСЛЯ, каб 30 хвілін пабоўтацца ў вадзе - тое яшчэ задавальненне і здароўе.
Панастойваць у мінадукацыі ці што, каб да льда усіх прымусілі, раз ён мне падабаецца? А чо - лепшага для здароўя яшчэ не прыдумалі. Басік тут побач не стаяў...
А тут внезапно бассейн прямо зло вселенское и повод побороться за права.
увогуле, гэта нагода сказаць, што няма ў свеце дасканаласці. І што маразма хапае і ў святая святых - з прыдыханнем - ліцэі.
Я, дарэчы, думала, што басік - гэта штосьці новенькае, чаго раней не было. А бачыце. аказваецца, даўным даўно ён ёсць. Але вось жа, ніхто ні разу пра гэта ні слова ніколі не пісаў. Не тое, каб гэта штосьці змяніла. Але карцінка была б аб'ектыўней.