в бассейне Волна у нас были заплывы на креативной части. Нормально было кстати.
з улікам папярэдніх дыскусій, мяркую, адмова ад удзелу цалкам сабе магла расцаніцца начальствам як непавага, напрыклад, з усім, што з гэтага вынікае. Так што, я бадай, дазволю сабе ўсумніцца ў выключнай добраахвотнасці гэтага і атрыманні мегазадавальнення ад працэса. Зноў жа, мераючы сваімі меркамі. Калі насамрэч добраахвотна і сапраўды ўдзельнікам спадабалася, я толькі за. Я за ўсё, што па любві.
Ну і справядлівасці дзеля і вяртаючыся да нашых баранаў, пры бліжэйшым разглядзе высветлілася, што гаворка ідзе пра 3 заняткі ў басіку. Тры, вы правільна зразумелі. Так што высокія ідэі гуманізма і іншыя выключна найлепшыя намеры навучыць кагосьці плаваць я таксама вазьму пад сумнеў. Версія прафанацыі мне бачыцца больш імавернай. Асабліва з улікам таго, што апошняя мае месца і ў іншых баках тамтэйшага жыцця. Напрыклад, высветлілася, што нават да ўдзелу ва ўнутранай алімпіядзе (ён жа гарадскі этап рэспубліканскай алімпіяды па сутнасці) народ не скажу, што прымушаюць, нібыта санкцыямі не пагражалі, але вельмі настойліва схіляюць. І настаўнікі, і старэйшыя ліцэісты. Маўляў, вы хаця б прыйдзіце, 15 хвілін пасядзіце і пусты аркушык здайце, але паўдзельнічайце. І тут таксама пытанне - нашто гэта ліцэю. Але, відаць, трэба наштосьці. Мажліва, каб спарваздачыцца аб высокім адсотку ўдзелу і іншай актыўнасці навучэнцаў? Я па сваёй наіўнасці лічыла, што права там паўдзельнічаць яшчэ трэба заслужыць. А яно вона як... Зноў жа, не тое, каб гэта смяротна, усё ж выключна дзеля карысці, я ж разумею, гэта хутчэй штрыхі да партрэта, як той казаў. І гэта пры тым, што недахопу ва ўдзельніках дый проста ў апантаных вучнях там і так няма. І тым не менш, як бачым, нішто чалавечае і ліцэю не чужое...