перестану ли я после этого дарить цветы в горшках? нет.
ну і дарма.)
Асабіста я цалкам сабе карэктую сваё стаўленне да тых ці іншых рэчаў у тым ліку пасля форумскіх размоў.)
З нядаўняга - перагледзела свае погляды на збор макулатуры.) Дакладней, на збор яе на працы. ) Пакуль хтосьці не напісаў, як здаў макулатуру з працы на энную суму грошай і аддаў іх дзіцяці, я нават не задумвалася, што макулатура, як і іншыя рэчы на працы - уласнасць арганізацыі. І што выносячы адтуль макулатуру, я па сутнасці нічым не адрозніваюся ад тых, хто выносіць чыстую паперу а4 ці іншыя рэчы.) Што макулатуру, уласна кажучы, арганізацыі таксама здаюць і атрымліваюць за гэта хай невялікія, але грошы.
Гэта ўжо не кажучы пра тое, што я спачатку напружваю супрацоўнікаў, просячы іх знесці эн звязкаў на 1-ы паверх, дастаю душу мужу, каб ён прыехаў забраў, потым мае дзеці просяць дапамогі хлопчыкаў класа гэта панасіць з мужавай машыны. І ўсё дзеля чаго?
Адзін ідыёт прыдумаў, іншыя ідыёты выконваюць. І я ў тым ліку.

Выратаваць дрэва гэта ніяк не дапамагае. Яно не горш выратоўваецца, калі макулатуру здае арганізацыя.
Такія развагі.)
Так што апошні раз быў апошнім.)
Дамашнюю раз на паўгода 2-3 кг (болей у нас не бывае) хай носяць. )