а цена обеда условно равна?
Так. Як разумею, яны абодва варыянты "дабіваюць" да патрэбнай ключавой лічбы - 2.50.
Пераразліку ні разу не было.
в какой момент дети знакомятся с вариантами? Накануне? За неделю? Столовая вывешивает? Или распечатка выдается?
выбар варыянтаў арганізаваны, як разумею, якраз з прыцэлам на "адзін варыянт на клас" - то бок амаль ніяк.)
Падчас сняданка у пэўным месцы ў сталовай (недзе каля буфета са слоў дачкі) ляжыць журнал з разлінеенымі графамі, куды запісваецца колькасць варыянтаў, і прышпілены да яго аркушык з меню абодвух варыянтаў
на заўтра. То бок любое дзіцё можа падысці туды і глянуць гэта меню. У больш свабодным доступе (скажам на інфармацыйнай дошцы якой) ці пагатоў у выглядзе раздруковак на кожны клас варыянты не прадастаўляюцца.
Але зноў жа са слоў дачкі дзеці неяк спраўляюцца. І хто хоча - заўжды можа глянуць, які варыянт, і сказаць адказнаму ў класе. Прынамсі так у нашым класе. Але я думаю, што недзе так жа і ў астатніх.
Увогуле, я ў гэта ўсё ніколі і не ўнікала да гэтага года, пакуль не паўстала пытанне з малодшай.

Старэйшая проста гаварыла, што выбірае нейкія варыянты і ўсё. А сёлета, калі я, атрымліваецца, напрасілася на такую ж пасаду для малодшай

, вырашыла распытаць і хоць крыху ўнікнуць, як там гэта ўсё ў іх адбываецца.) Таму магу ўжо і расказаць падрабязней. )