книга лежит на столе - обстоятельство
картина висит на стене - обстоятельство
снег лежит на деревьях, на машинах - обстоятельство
снег падал вниз
Вопросы: где?, как?, на чём?, каким образом?, куда? при каких обстоятельствах?
книгу положили на стол - дополнение
картину повесили на стену - дополнение
картина упала на пол - дополнение
снег ложится на машины - дополнение
Вопросы: на что? куда? (указывает на предмет, на который направлено действие)
Вышэй была спасылка, у якой чорным на белым было напісана, што калі можна паставіць 2 пытанні, то гэта часцей за ўсё акалічнасць.
ОБРАЩАЕМ ВАШЕ ВНИМАНИЕ, что второстепенные члены предложения отвечают на смысловые вопросы. Если к существительному можно поставить вопрос и обстоятельства, и дополнения, следует посмотреть, какой из них является более подходящим, обратив внимание на грамматическое значение зависимого слова. Если преимущество отдается вопросу обстоятельства, то перед нами член предложения – обстоятельство.
Например: Я шел (где? по чему?) по лесу. Зависимое слово указывает на место, по которому шел говорящий. Значит, это обстоятельство. Надо обратить внимание и на то, что при дополнении, выраженном существительным, падежный вопрос совпадает со смысловым, а при обстоятельстве – нет.
Першая частка вашага поста адказвае на пытанне "дзе", а акалічнасць месца - гэта не толькі пытанне дзе, але і
куды. І калі ў вас "дзе? на стале", то павінна быць і "куды? на стол".
к сожалению наших детей учат ставить такие вопросы. Вот сейчас в 4 классе сын проходит падежи.
Дык гэтыя розныя тэмы зусім. Склоны і члены сказа. Таму і пытанні павінны быць розныя. І дзеці вельмі дакладна, як аказалася, адрозніваюць пытанні склонавыя і сэнсавыя.
Так што я б не мешала да кучы гэтыя 2 зусім розныя абмеркаванні.
Понятно что в жизни мы используем только Куда и Откуда.
Гэта далёка не так. Мы пытаемся
чым бы мне нумар запісаць?
Што мне купіць у краме?
У каго ёсць запасны сшытак?
Вы скажаце, ну, тут жа і так ясна. Мы пра спрэчныя выпадкі.
Ок. Я вышэй пра "маляваць на паперы" пыталася. Што гэта? акалічнасць ці дапаўненне?
Дык вось як бы вы ці вашае дзіця пра гэта спыталася?
- Мама, на чым бы мне памаляваць?
-На паперы, дзетка,
- А дзе?
- у сваім пакоі, вядома.
На пытанне дзе б мне памаляваць? наўрад ці пойдзе адказ "на паперы". Будзе адказана "ў пакоі".
Вось вам і розніца.
Маляваць на паперы. Можна паставіць 2 пытанні на чым? і дзе? Але ў адрозненне ад "пакласці на стол", пытанне "дзе?" выглядае тут нелагічным і штучным, акурат такім, як выглядае "на што?" у выпадку з кнігай.
Карацей, у выпадку аўтара пытання я б зрабіла так. Растлумачыла дзіцяці яшчэ раз дапаўненне і акалічнасць на тых прыкладах, якія абмяркоўваліся тут, спаслалася б на цытату пра 2 пытанні ў тым ліку, сказала б, што ты вызначыў правільна. Хаця, улічваючы спрэчнасць пытання вызначэння членаў сказа, можна б было і дапаўненнем напісаць. Так што настаўніца магла пазначыць табе і другі варынят, але не мела права настойваць на правільнасці толькі свайго і пагатоў зніжаць за гэта адзнаку.
Далей. Калі адзнака крытычная, узброіўшыся гэтым усім, я б пайшла да настаўніцы. Калі яна будзе ўпарціцца, пайшла б да завуча і г.д. Пакуль мне ці не пакажуць, дзе, у якой Бібліі напісана, што гэта дапаўненне і толькі так, ці не выправяць адзнаку. Заадно і на будучыню навука будзе. Ці мне. Ці ім.