я тут зноў вярнуся да пытання груп па фіз-ры.) Штосьці кшталту "на лаўца і звер бяжыць".)
Былі чарговы раз у акуліста (мы ў "новом зреніі" назіраемся). Ну і я, як сказала педыятр у ПК, папрасіла доктарку рэкамендацыі па рассадцы дзецям напісаць і групу па фіз-ры.
Яна прапанавала старэйшай "падрыхтоўчую" (подготовітельную). У сэнсе некрытычна, можна і асноўную, але калі мы хочам, то можа напісаць падрыхтоўчую. Я сказала - пішыце. калі што, з педыятрам заўжды можна перапісаць на асноўную.
То сутнасць пытання.) А што гэта за звер?
Я, па дыяганалі чытаючы тую частку размовы, якая тычылася груп (бо неактуальна было) зразумела так, што падрыхтоўчая - гэта калі дзіця займаецца, атрымлівае адзнакі, але яго вызваляюць ад здачы нарматываў з моцнымі нагрузкамі: тых жа кросаў, прыкладам. То бок дзіця іх бегае, але не на адзнаку. Тое што трэба! - думала я.
А зараз прачытала
Инструкцию о порядке распределения обучающихся в основную, подготовительную, специальную медицинскую группы и группу лечебной физической культуры, і разумею, што гэта я штосьці сабе прыдумала, відаць, так?

Падрыхтоўчая - гэта тая ж асноўная, толькі спартыўныя гурткі пад пытаннем.)
А тыя, у каго спецмед і ЛФК, атрымліваецца, увогуле не могуць спартыўныя гурткі наведваць? Ці педыятры на гэта заплюшчваюць вочы, і калі ў гурток даведка патрабуецца, даюць?
Бо нафіг мне група, якая потым не дазвоіць дзіцяці нікуды хадзіць?
Карацей, якія плюшкі ад падрыхтоўчай групы, хто ведае? Я пакуль толькі мінусы ўбачыла.
