Па мне, камізэлька - не форма ўсё ж. Форма - гэта калі адшываюць цалкам камплекты. Камізэлька лепей чым форма, але горш чым нічога.)))))
родителям, видимо, стоит хотя бы попробовать проявить активность. Как-то же надо своих детей защищать.
Калі форма ўжо ўведзеная, то абараняць складаней. Мне хутчэй цікава, якім чынам яна ўводзіцца. Вось сёння няма, а заўтра дырэктарка прыйшла і сказала: форме быць! Пры тым, што купляць яе бацькам, а насіць дзецям. )) Можа і бацькам тады запатрабаваць форму для адміністрацыі?
А што? Не самім жа мучыцца.)
У нас год таму завялася тэма, прычым у класе толькі адной з дачок. Маўляў, вось адміністрацыя прапануе форму, ці хай не форму, хай які-небудзь элемент, як вы, бацькі, на гэта гледзіце? Расказвала не настаўніца, а мама - чалец апякунскай рады школы. Расказвала прыгожа: маўляў, за мяжой....каледжы....форма...прэстыж... Гляджу, народ ужо вушы і развесіў.
Ну я і выступіла.) Мне тая мама прапанавала потым самой на апякунскую раду ісці.)))) Але адказ ад нашага класу быў: не! катэгарычнае "не".
Карацей, у корані душыць, у корані. Ніякіх элементаў. Максімум значык. І тое не факт, што дзеці не будуць забывацца яго перакалываць з адной рэчы на іншую штодня.
Дык вось мне і цікава: ЯК? працягваюцца такія рашэнні? Не могуць, не павінны яны без удзелу бацькоў рашацца. Значыць, вядуцца самі бацькі ўсё ж. Ці як?
Happy, як у вас гэта тэма з камізэлькамі з'явілася?
у меня дочь влезла в платье - и попробуй её достань из него.
Марфа Васильевна, а што за сукенка такая чароўная?
Падзяліцеся, клск.
Можа і мне трэба?