Сказали, что решили ввести жилеты. И надо сдать деньги.
Выдатна проста.
:girl_werewolf:
краткий конспект можешь привести? Интересно
Папраўдзе, большая частка выступу - эмоцыі былі.
Добра, што абстаноўка была нефармальная. У нас выезд на прыроду быў. Дзеці бавіліся, а бацькі ў чаканні застолля вырашылі тое-сёе са школьнага жыцця, карыстаючыся выпадкам, абмеркаваць. Вось у прыватнасці пытанне формы, нібыта вынесенае на абмеркванне адміністрацыяй.
Ну а тэзісна, ды нічога новага.) Болей за ўсё мяне гэтае "за мяжой, каледжы, прэстыж" раз'юшылі. Любімая тэза ў такіх размовах.))) Не ў тым месцы прэстыж шукаецца. Дый нашто дурнату пераймаць, пераймаць варта тое, што добрае.
Далей, вы форму сабе як уяўляеце? Усім аднолькавыя спадніцы/штаны, а сядуць? А спадабаецца? А як вашае дзіцё ў гэтым выглядаць будзе? А калі пашкодзіцца, дзе замену шукаць будзеце?
Ок, не форма, камізэлькі. А потым галаўны боль, што пад іх падабраць. Мадэль, колер, склад тканіны, каб пасаваў. Вам гэта трэба?
Інтэрнет пачытайце, калі ўласнага досведу няма. Народ плюецца і лаецца, на чым свет стаіць. Выкінутыя грошы і адказ ад ідэі ў лепшым выпадку, і сталыя мукі - у горшым. А галоўнае - дзеля чаго?!
- ну, каб дзеці прыстойна выглядалі.
- ну то і купляйце ім адзенне дылавога стылю. Каму што болей сядзе і спадабаецца. І выглядайце прыстойна. А то век крайнасці: ці аднолькавая форма без кроку ўбок, ці хаджу, як хачу. Дурасць, адное слова. А адміністрацыя, калі форму любіць, хай сама сабе яе і адшывае. А то неяк чужой ж***на ежа атрымліваецца...
Карацей, Астапа нясло.)))))
Ой нет, не дай бог! К ней же попробуй подбери что-нибудь человеческое еще.
Дык і я ж за тое.) Але ў параўнанні з формай цалкам - гэта яшчэ варыянт лайт.
))
Вышэй пра форму напісана было. Аказалася камізэлькі.) Такі гэта не адно і тое ж, як па мне.)