недаром мы, родители, на несколько страниц обсуждение растянули
Абмяркоўваюцца не складанасці пераносу, а тое м.м.м трызненне, якое тут агучваецца.
Вамі ў тым ліку.
У сэнсе, да вас ніякіх прэтэнзій, але выпраўленне правільнага варыянта, як памылкі, проста так пакідаць нельга, па мне.
Не ў сэнсе адзнакі, а ў сэнсе разумення дзіцяці.
Тое, што вы кідаеце дзіця сам-насам з гэтым пытаннем - злачынства проста.
Трэба ці растлумачыць дзіцяці штосьці кшталту "настаўніца хай робіць, як ёй больш падабаецца, у яе праца такая, а пераносіць можна так і так. І гэта будзе правільна. Каб ты ведаў на будучыню". Ці ісці і разбірацца з настаўніцай усё ж. Каб яна ўцямна растлумачыла, што і з якога перапугу яна выпраўляе.
Прабачце. Я вам не раю і не ўказваю. Я проста ў лёгкім шоку а) ад вар'яцтва, пра якое вы распавядаеце пра перанос і б) ад таго, што спасылаючыся на нервы, вы кідаеце дзіця разбірацца самому з тым, чаго сама не разумееце.
чтобы кто-нибудь смог легко и доступно в несколько строк объяснить эти правила.
Ды запраста. Пераносіцца згодна з разбіўкай слоў на склады. Падвойныя зычныя "дзеляцца пароўну" паміж складамі, зычныя (ма
рка, па
лка) могуць ці заставацца ў першым складзе ці пераходзіць на другі, першае часцей. Ці калі іх занадта многа, можна частку пакінуць з першым складам, частку з другім (здра
вствуйте) Нельга пераносіць адну галосную, нельга адрываць адну літару напачатку кораня пасля прыстаўкі.
Усё збольшага.
Калі на што забылася, на прыкладах і выкананнях заданняў можна гэта агаварыць.
========
Вы делали такие упражнения?
Мне гэта паказвалі дзеці, калі вучыліся, і націскі расстаўлялі.
А пра садок - нават на відэа маецца.