bigsmile, дык Вы ўвесь час найвышэйшы бал з паўрочных бераце. ) А ў інструкцыі сказана пра "пераважны ці найвышэйшы на погляд выкладчыка". У апошнім прыкладзе Тасаны, які бал пераважны? ))))
І потым, чыста дзеля разумення фантастычна па-руску сфармуляванай фразы: "среднее арифметическое отметок на основе результатов тематического контроля с учетом преобладающего или наивысшего поурочного балла".
З улікам - гэта як? Чыста ў якасці даведкі, так бы мовіць? Ці гэты бал, абраны такі нейкім чынам выкладчыкам, уваходзіць у лік балаў, з якіх потым сярэдняе арыфметычнае вылічваюць?
То бок так: (2+9):2=5,5. Улічу, што былі і 7, і 8, і 9 таму дадам 0,5. У выніку 6.
Ці так: (2+9+n(пераважны бал)):3 = адзнака за чвэрць.