Кьяра, тады гэта тебе))
А чые там дзіва-коні
абганяюць час?
Гэта едзе ў ззянні-звоне
сонейка да нас.
Конь чырвоны – пасяродку.
Белыя – з бакоў.
Скачуць хутка.
Скачуць ходка.
Іскры з-пад падкоў.
Рыцар побач з імі ў гонцы.
Меч, як звон, звініць.
Ён ад хмараў наша сонца
зможа ўбараніць.
У Пагоні скачуць коні
у світальны час.
Гэта едзе ў ззянні-звоне
сонейка да нас.
Velca, вось, што знайшла
Высозныя сосны адвечнага бору –
Пад самае сонца, пад самыя зоры.
Зубры ў гушчары пратапталі сцяжыны
туды, дзе ніводнай няма каляіны.
Маліны даспелыя просяцца ў жмені,
Грыбы – у кашы, бы ў загоне алені.
Вітаюць нас птушкі і дрэвы гасцінна…
Ну дзе яшчэ знойдзеш такія мясціны?
Усім на зямлі я давесці бяруся:
Няма прыгажэй ад маёй Беларусі!
Аўтар абоіх вершаў - Артур Вольскі.
мммм.... я памятаю твой расповед пра любімую песьню малодшай дачкі

Вы вырашылі дабіць дзіцячы садок вершам?

))