Может учитываться только при прочих равных и то - одним из последних пунктов
Думаю, там гіпатэтычна можа ўлічвацца наяўнасць якіх-небудзь дыпломаў ці падзяк за ўдзел ў грамадскім жыцці ці там...самадзейнасці якой. Але ніяк не сам факт менавіта чалецтва ў БРСМ. То ж мне дасягненне...
А ў мяне яшчэ пытанне да пазітыўных. І ў сэнсе поглядаў і ў сэнсе нікаў.
Вось падобную хлусню пра паступленне вы як будзеце дзіцяці тлумачыць? Зноў прапановай на дробязі не зважаць, а паглядзець на змест, маўляў, ну...чалавек жа яна неблагі, хоць і хлусіць, і школа малойца ў агульным і цэлым, хоць і цэніць менавіта такіх, хлуслівых, людзей?
Ці можа проста: ой, то ты туды не глядзі, ты лепей паглядзі, які рамонт прыгожы ў класе зрабілі.
Як? І ці будзе гэта тлумачыцца ўвогуле? Ці ўсё ж не, каб гонар і аўтарытэт школы/настаўніка не пацярпеў?
---
Читаю эту ветку и понимаю, что мне на нашу школу нужно молиться
Аб тое і ідзецца. Што канкрэтныя людзі на месцах у канчатковым выніку палітыку вызначаюць. Загады-та зверху да ўсіх аднолькавыя прыходзяць. Толькі адны пры гэтым ажно са штаноў выскокваюць, каб як мага лепей маразм выканаць, а іншыя моўчкі ігнораць. Ці спрабуюць абыйсціся малой крывёю.
Дык можа тады не варта так ужо абараняць тых, хто імкнецца максімальна поўна выконваць, а то і ПЕРАвыконваць месцамі? Самім дапамагаць у выкананні, так жа выскокваючы са штаноў і выключна з пазіцый спачування? Можа тыя людзі САМІ абіраюць менавіта такі шлях, а не іншы.
Ну дзіўна ж чытаць, калі пра суседнія школы распавядаюць, а адчуванне, што пра суседнія планеты.
---
І яшчэ я хацела ўсё ж наконт "сшыткаў такіх, не ведаю якіх, якія трэба набыць недзе, не ведаю дзе" запытацца.
Народ, можа мяне яшчэ гэта толькі чакае...Але так наўскідку...калі ў пары крамаў у межах крокавай дасягальнасці сшыткаў няма, хіба не павінныя пасылацца ўсе патрабаванні лесам?
Ну я яшчэ разумею, калі просяць па-людску купіць звычайнага, бо так чамусьці там ім прасцей, яно, тое што просяць, паўсюль ёсць і збольшага адпавядае тым мэтам, для якіх набываецца, а народ пры гэтым ПРЫНЦЫПОВА расшуквае не без цяжкасцяў для сябе і купляе іншае. (Я апошняе, дарэчы, не падтрымліваю катэгарычна). Тады можна яшчэ неяк там прэтэнзіі адміністрацыі апраўдаць.
Але калі яго, патрабаванага, НІДЗЕ НЯМА Ў ПРЫРОДЗЕ, то гэта што ўвогуле? Здзекванне, не?
Падкажыце слова, пліз, якім такая з'ява называецца. Бо я губляюся, па шчырасці...