У сэнсе?
лично меня такие требования, будь они предъявлены, сильно не заденут.
вашыя словы? Ну раз патрабаванні вас не чапляюць, раз у вас няма да іх ніякіх пытанняў, значыць, усё ў межах нармальнасці, правільна?
Дзе не мая праўда?
І так, мы пра вас, а не кагосьці гаворым.
У сэнсе тут кожны пра сябе кажа, а не за ўсю Адэсу.
Мне пытанне пра паездкі за мяжу бачыцца э-э-э...некарэктным з боку школу. Гэта не ў яе кампетэнцыі як бы падобныя патрабаванні справаздач прад'яўляць.
Адпаведна мне бачыцца лагічным такія пытанні ігнорыць. Без гістэрык. Проста не адказваць і ўсё.
І неабавязкова з прычыны, што мне ёсць што хаваць. Можа ёсць, можа няма. Але гэта ніяк не справа школы.
Но, блин, именно свои - а не абстрактно бороться с некой системой, чувствуя себя при этом такой идейной героиней.
Вы, напэўна, вельмі здзівіцеся...але тыя, хто з вашых словаў абстрактна змагаюцца, пачуваючыся нібыта ідэйнымі героямі, адстойваюць перш за ўсё СВАЕ ўласныя інтарэсы: каб не лезлі ў іх прыватнае жыццё, прыкладам, каб не ўцягвалі іх дзяцей у сумнеўнай рэпутацыі арганізацыі, каб не прымушалі плаціць за тое, што людзі не спажываюць, каб мець права голаса і выбіраць, каб не сядзець у турме за прыцягнутыя за вушы абвінавачванні ну і г.д.
Проста свае інтарэсы, яны розныя бываюць. Вам частку з гэтых інтарэсаў проста складана зразумець, мажліва. Бо для вас частка з іх, можа, проста і не інтарэсы зусім.
Але гэта не значыць, што яна не інтарэсы і для ўсіх астатніх. Так што вы з "абстрактна", можа, паасцярожней, а?