И чем больше ездила бы, тем больше меня напрягали бы эти вопросы...
Я ўсё адно не разумею. Чаму карэктнасць пытання ставіцца ў залежнасць ад частаты паездак кагосьці пэўнага за мяжу?
Калі пытанне нармальнае, якая розніца ездзіш ты ці не ездзіш? І наадварот.
Это ж как с работой и отгулами по идее должно быть: попроситься-то можно с удобное для себя время уехать, а отпустят ли тебя (может, за время твоей поездки 10 контрольных в школе пройдет, которые в РОНО будут проверять) - уже дело директора. А школа - та же работа для наших детей. Со сходными правилами и подчинению учителю-директору аки работодателю.
На гэта ўжо адказвалі. Не буду паўтарацца.
Поэтому вот так, типа, я заберу ребенка в разгар учебного года когда захочу и уеду с ним куда захочу на сколько захочу дней, а школу только уведомлю с какого по какое число нас не будет и хватит с нее - для меня это не оч. приемлемо. Некрасиво и неуважительно.
А ў чым выяўляецца непавага?
Хаця па шчырасці я ўвогуле не разумею, што такое павага ці непавага да УСТАНОВЫ. Я разумею тое ж у адносінах да людзей. А павага да людзей пачынаецца якраз з павагі да сябе.
І потым...Давай шчыра. У цябе ляжаць дома пуцёўкі, а дырэктар сказаў - не, ехаць нельга, у нас тута кантрольная плануецца. Ты ўся такая ў павазе выкінула пуцёўкі вон і засталася дома?
Дык пра што мы тады?
Эти вопросы я как раз и задавала бы вышестоящим инстанциям))) А не просто не выполняла просьбы и распоряжение внутришкольные просто потому, что "у соседки снизу у дочки в школе в соседнем районе такого нету".
Я задаю пытанне таму, хто прад'яўляе патрабаванні мне. Калі ён здольны патрабаваць, хай возьме на сябе цяжкасць і растлумачыць. Што? Ён сам не ведае? Дык чаму не спытаўся ў таго, хто яму загадаў? Маўляў, ага, я не супраць, вось толькі гэта нашто? і што мне адказаць бацькам, калі яны пра "нашто" спытаюцца?
А калі яго не цікавіць, што мне адказаць, з чаго мяне павінна цікавіць, нашто гэта яму?
Ці павага, яна толькі збоку бацькоў ісці павінная? Іх паважаць не трэба, элементарна растлумачыўшы сутнасць патрабаванняў? Ці бацькі, такая скацінка, што і так схаваюць? Выключна дзеля дзяцей і каб настаўніка не пакрыўдзіць?
Ну і пра суседку. Нашто гэтыя падтасоўкі? Патрабаванне не выконваецца не таму, што ў суседкі іначай, а таму, што яно маразматычнае. А расповеды суседкі даюць нагоду для сумневаў, а ці быў хлопчык? Ці былі загады зверху ўвогуле? А калі і былі, ці насамрэч іх трэба-трэба выконваць, ці можна ў сваю чаргу ігнорыць? без шуму і пылу.
Я про другую)
Про которую на форумах открыто не говорят))) Разве что в закрытых группах
Ты прабач. Але мне бачыцца, што закрытыя групы сюды амаль такім жа месцам, як дзеці Афрыкі.
І ўвогуле...па ходзе чытання мякка кажучы здзівілася...
Як звязаныя рэвалюцыя і пытанне пра за мяжу? Барыкады і сшыткі?
Якая такая вайна патрабуецца, каб проста не выконваць таго, пра што ў іншых месцах нават не пытаюць?
Вось дзе насамрэч бура ў шклянцы вады...
"Маўчы=выконвай ці на барыкады". І гэта пра абеды, сшыткі і пытанні ў анкеце гаворка.

))
Большай дурасці проста не чула, па шчырасці....
Паберажыце сілы. На рэвалюцыі і барыкады. Авось спатрэбяцца. Сшыткі з дурнымі пытаннямі гэтага дакладна не вартыя.