ну, может, если все прочитать...отрывок жестко депрессивный.
____________________________________
У нас в учебниках все "скарочана". Поубивала бы...
Лёгка нам нічога не даецца
Лёгка нам нічога не даецца,
Лёгка мы ніколі не жылі.
Лёгка не куецца і не жнецца,
Лёгка не бывае на зямлі.
Глянь, у Мінску выраслі палацы,
Глянь, у Брэсце зелені прыбой.
Гэта ўсё здабыта нашай працай,
Нашымі рукамі, сябра мой!
Нават птушкі жыць не хочуць лёгка
Гнёзды ўюць, гадуюць птушанят.
Не магу глядзець на абібокаў,
Хоць між нас сустрэнеш іх няшмат.
Ходзіць гэткі бэйбус па праспекце
Ад паштамта да кафэ «Вясна»,
Разумнейшы ад усіх на свеце,
Ён глядзіць з пагардаю на нас.
Што яму палі, лугі і гаці,
Што яму будоўля ці завод?!
I сядзіць на шыі бацькі, маці
Малады вусаты абармот.
3 гэткім мы не думаем раўняцца,
Перад намі — светлы, ясны шлях.
Мы Радзіму праслаўляем працай
На будоўлях, фабрыках, палях.
Хоць нічога лёгка не даецца,
Хоць ніколі лёгка не жылі —
Добра нам і жнецца і куецца,
Добра нам на бацькаўскай зямлі!
По-моему очень позитивно и поучительно

Если, конечно, целиком. А фрагмент -- ни о чем.... Абы можно было б задать наизусть учить...