Magda, правільна, таксама правільна. Асабліва на сёння.
Хаця, калі мы вучыліся, была такая тэма: што ў залежнасці ад кантэкста і сказа, павінны быць канчатак ці "у" ці "а". У прыватнасці сказ "налей мне стакан чаю" памятаю, як сёння. І нібыта менавіта так правільна. Але, па-мойму, адзнаку і за "чая" не зніжалі.
Таксама памятаю яшчэ ад сваіх маскоўскіх сваякоў "насыпь мне песку". ) Яны пяском цукар звалі.
Але на сёння канчатак "у" ужо, напэўна, архаізм.) Чаго не скажаш пра беларускую мову.)))
З родным/ вінавальным склонам пасля адмаўлення, як відаць у спасылцы імя-як-імя, адбываецца падобны працэс.) Паступова нормай робіцца вінавальны склон там, дзе раней нормай быў родны.
І яшчэ ёсць падобныя сітуацыі.
З прыназоўнікам "по", прыкладам.
Правільна па -руску - по приездЕ, гэта побач з "я скучаю по вас" - апошнія выпадкі карыстання меснага склону пасля гэтага прыметніка. Раней ён карыстаўся часцей, але паступова выціснуўся давальным.
Але большасць упарта піша і кажа по приездУ. Што няправільна.

Прынамсі пакуль. )
А ў беларускай мове адбываецца адваротны працэс.)
Пасля "па" сістэмна апошнім часам ужываецца менавіта месны склон. А не давальны.)