Интересно, какой-такой «смярдзючны пах» будет всю жизнь преследовать ребёнка из-за вступления в октябрята во 2 классе?
тоже согласна- что оо у вас наследие 37 года: во втором классе вступил в октябрята и уже всю жизнь не отмылся?)))
Ой, мама дорогая, вы чего? Мы все были когда-то октябрятами, и пионерами.
Спадарыні, абмяркоўваць арганізацыі я не буду. Рабілася гэта тут многа раз, паўтарацца нецікава.
Асабіста ў мяне да іх стаўленне абсалютна пэўнае, як і стаўленне да самога факту іх абавязковай прысутнасці ў школе - гэта зло, па мне.
Зараз я толькі пра тое, што ўступленне куды б ні было без згоды бацькоў - зло большае, чым самі арганізацыі і факт іх прысутнасці.
У мяне дзіця ні ў кіно, ні на гурток, ні на што іншае без маёй згоды не запісваецца і было б файна, каб так было і надалей да таго моманту, пакуль не вырасце і не стане паўнагадовым.
Такім чынам, усе могуць уступаць куды заўгодна і як заўгодна, нічога не маю супраць, але згода бацькоў на гэта павінна быць абавязкова.
Пра пах - МНЕ смярдзіць гіпатэтычны ўдзел маіх дзяцей у гэтым. Іншым не і дзякуй Богу. Мне дастаткова ўжо таго, што хлусню мае дзеці бачаць збоку, не беручы ўдзелу ў ёй наўпрост.
Пра 37 год пасмяялася. Асацыяцыі характэрныя, я б сказала.

))
Пра мы былі.
Мы і за хлебам у чэргах стаялі, з гэтага не вынікае, што гэта нармальна, пагатоў добра.
Асабіста мне нічога добрага гэтыя арганізацыі не далі. Не бачу станоўчых матываў і прычын, з якіх яны маглі б спатрэбіцца ўжо маім дзецям.
Ну вот запретили вы ему вступать,
М.м.м пра забарону ўступаць дзе было, калі можна?
Было пра недапушчальнасць запісвання дзяцей куды б не было без бацькоўскай на то згоды.