я вот не понимаю, зачем так рано этому учить, убивая этим всю инициативу излагать мысли и писать вообще.
а па-мойму, ў самы раз.
Калі ў мяне дзіцё ляпіла адно на другое, так, што ледзь не другім слоем пісала, я зразумела, што гэтыя 2 клетачкі паміж заданнямі і тры паміж слупкамі - не проста так.
Дапускаю, што ёсць дзеці, якія інтуітыўна аддзяляюць думкі адну ад адной, заданні, практыкаванні, дзеянні. Але такія не ўсе - факт. І тое, што нам дарослым падаецца само сабой зразумелым - для дзяцей, прынамсі часткі іх - цэлая навука і адкрыццё.
І калі гэтаму вучыць, паказваць, тлумачыць чаму, а не перакрэсліваць і ставіць 2 - гэта нармальна і правільна, на мой погляд.
Я і сама люблю тыя тэксты, якія можна нармальна ўспрымаць і чытаць. І хай гэтаму вучаць у пачатковай школе, а не тады, калі звычкі ўжо сфармаваныя настолькі, што ніякія клетачкі не дапамогуць.
дзённік - так. Мяне раз'юшваюць гэтыя патрабаванні і нават загады дзённік перапісаць. :crazy:
Зусім ужо мазюкаць там не варта, безумоўна. Але штогод ізгаляцца на тэму, як бы гэта яшчэ крэатыўней скараціць фіз-ру, яўна залішняе...