Ну дык школам і карты ў рукі! Афіцыйны дазвол на ўхіл ёсць - значыць, ёсць абарона ад неадэкватаў, так?пока только название, как я поняла. Ни программы, ни учебников не было. Или уже есть?
А ціскаў, што і як - няма. Бяры, складай, друкуй, купляй, прапануй. Поўная дэмакратыя і самастойнасць. І ніякай табе прывязкі да праграмы і аццкіх сучасных падручнікаў. Ці не так?
А то пакуль глядзі як цікава атрымліваецца:
Няма ўхіла - кепска, неадэкваты бо наскардзяцца.
Ёсць ухіл - кепска, няма праграмы і падручнікаў.
Ёсць і ўхіл і праграма і падручнікі - кепска, бо апошнія крывыя і па іх нельга займацца.
Няма гімназій - кепска, усё аднолькава ніякае.
Ёсць гімназіі - кепска, бо іх многа, туды трэба 2 гады рыхтавацца і дзень і ноч, і ўвогуле школ праз іх не хапае, нармальнаму дзіцяці няма куды пайсці вучыцца.
2 экзамены па мовах - кепска, бо нашто матэматыкам мова.
Пішуць няграматна гімназісты - кепска, як жа без граматнасці ў гімназіі.
Дык а як трэба?