Танюша_, я напэўна неяк незразумела пішу...
Яшчэ раз паспрабую. Форма - зло. Таму што прымус. Таму што будучы ў гэтай дакладнай школе, у якой ёсць форма і апошняя абавязковая, нельга нічога выбіраць. Ці ты ходзіш як усе ў форме, ці выматваешся са школы нафіг.
І менавіта гэта кепска.
Выбар - гэта калі ты будучы прыхільнікам карычневага і фартухаў, ходзіш у карычневым і фартуху, калі лічыш, што дзеці маюць прытрымлівацца пэўнага стылю ў школе, ходзіш у адзенні дзелавога стылю, а калі лічыш, што джынсы яшчэ нікога не сапсавалі, ходзіш у джынсах. Вось гэта выбар. Таму што школа - гэта вучоба перадусім, а не ўстанова па дэманстрацыі адзення таго ці іншага віду.
Можна і трэба выбіраць школу паводле праграмы, ці ўхілу, ці мовы навучання, ці загрузкі дзяцей, ці дадатковай адукацыі. Ненармальна выбіраць школу паводле формы ці яе адсутнасці ці адмаўляцца ад школы таму толькі, што там камусьці свярбіць слова СТАТУС ці іншыя падобныя словы.
Прабач, не ведаю як яшчэ тлумачыць.
А людзі, у якіх стаўленне да школьнай формы і іншай дурнаты залежыць ад таго, па які бок мяжы яны знаходзяцца, мне глыбока несімпатычны. Бо калі школьная форма нармальна - то нармальна і ў РБ. А калі не - то ненармальна і ў замежжы.
Нічога асабістага, калі што. Гэта па матывах "Эміграцыі".