информационный час для всех обязателен
яшчэ адзін перажытак савецкага мінулага...
Добра, што ёсць уцямныя людзі кшталту класнай старэйшай. Яны падчас палітінфармацыі розныя бягучыя справы вырашаюць. А ў малодшай ўсё сур'ёзна. Прызначаюцца адказныя за кожны такі ўрок. Па тры чалавекі, па алфавіце.
Дурасць неймаверная.
Прапанавала 2 варыянты ўчора сваёй: а) ці паслаць адкрытым тэкстам гэта ўсё нафіг, сказаўшы, што мы толькі з ф/к а палове 10-й вярнуліся, і нам было глыбока не да падрыхтоўкі палітінфармацыі.
б) прапанаваць абмеркаваць прызначэнне новага міністра адукацыі, задаўшы пытанні настаўніцы, як на яе погляд, якога чорта чалавека, які хоць адукацыю прыстойную меў, ступень і досвед, змянілі на піянерважатага-ідыёлуха з нулём досведу працы настаўнікам? З якой мэтай? Ці не дзеля акурат такіх палітінфармацый?
Вось вернецца з танцаў, спытаю, на якім варыянтце яна спынілася.

)))
А калі сур'ёзна...як па-вашаму, што мелі б там дзеці абмяркоўваць? Вайну ў Сірыі, загніванне Амерыкі? Штосьці трэцяе?