имя-как-имя, ну справядлівасці дзеля, людзям ці частцы іх сапраўды можа падабацца больш позні пачатак заняткаў незалежна ад таго, хто і нашто гэта прыдумаў. Ты гэта зусім выключаеш? Мне, прыкладам, 8.30 наўскідку нашмат болей чым 8.00 падабаецца. Іншая рэч, што невядома, як будзе складвацца расклад розных будучых дадатковых заняткаў. І мажліва, там гэтыя паўгадзіны могуць аказацца крытычнымі. Але ў людзей такі пачатак заняткаў ёсць і яны неяк існуюць пры гэтым, не?
Зноў жа, калі б дакладна твая школа дырэктыўна вырашыла, што вось ад заўтра вучымся з 9.00, цябе б пачатак у 9.00 меней абураў?
У канчатковым жа выніку мы самі ўсё адно нічога не вырашаем. Нас ставяць перад фактам. Так ці іначай.
Мяне, паўтаруся, выводзіць з сябе не сам факт іншага часу пачатку ўрокаў. Я па-ранейшаму лічу, што задача школы - не захоўваць дзяцей, як камера захоўвання, у зручным для бацькоў рэжыме, а вучыць. Таму ўсе прэтэнзіі на тэму: ой, а не той час пачатка заняткаў, ой, а падоўжанкі няма ці недастаткова, ой, а мне ж на працу і што мне рабіць? - вось гэта вось усё ўвогуле не па справе.
Мяне раз'юшвае глупства, якое гаворыцца і робіцца, раз'юшвае тое, што вось прам пачатак заняткаў - адзіная праблема ў краіне, якой мусіць займацца яе першая асоба, раз'юшвае, што раптам высвятляецца, што 9.00 - гэта і ёсць аптымальны час пачатка заняткаў, што "меркаванні бацькоў вывучаюцца" пры тым, што іх увогуле ніхто ні аб чым не пытае, і г.д.