никакой родитель не сделает макулатуру проблемой, если ему предварительно не вынесут мозг с этой макулатурой.
я б сказала іначай. Калі не вынесуць мозг яго дзіцяці. Бацькі - дарослыя людзі. Ім вынесці мозг складана. А вось дзеці....
Я проста добра памятаю сябе. Якраз з гэтай макулатурай. Я заўжды была адказным дзіцяцем. Раз сказалі, што трэба здаць кожнаму па 20 кг макулатруры, значыць, трэба здаць. І гэта было маім галаўным болем і прычынай для перажыванняў. Бацькам было пофіг, калі шчыра. Тады быў час, калі макулатура здавалася на маркі, а за маркі можна было купіць кнігі. Таму ў нас дома не было ніводнай паперкі, якая б валялася без справы, і ніколі не было залішняй макулатуры, якую вось проста за галачку ў бацькоў была б ахвота аддаць мне ў школу. І калі я ўжо, ледзь не рыдаючы, прасіла, мама выдавала мне колькі газетак (грам на 500) і на гэтым усё. А ў школе было "ай-ай-ай, ой-ой-ой, як жа так, як жа так! у цябе так мала, а ты ж акцябронак/піянерка!".
Напэўна, сёння гэта смешна чытаць. Мне самой смешна. Але свае тагачасныя перажыванні і хваляванні я і па сёння памятаю. Таму першае, што я раблю, я кажу дзіцяці - не парся, і пры першых прэтэнзіях да цябе пасылай усіх
нафіг да мамы. А я ўжо разбяруся. Толькі свае нервовыя клеткі, дзеля Бога, не палі.
а за спаленыя дзіцячыя нервовыя клеткі - школу проста разарву. Далібог.