Я чытаю і не разумею. Ёсць выкладчык, у яго ёсць яго вучні, вучні паралелі, якую ён вядзе. Па-мойму, лагічна і нармальна, што ён займаецца/возіцца/рыхтуе сваіх дзяцей. Фарміруе з іх каманду і ўсё такое іншае. Так, тым, каму не пашанцавала вучыцца на гэтай паралелі, крыўдна, таксама б хацелася, але селяві. У нашай адукацыі толькі так і бывае - камусьці шанцуе, камусьці меней, і зрабіць з гэтым амаль нічога нельга.
Але разам з тым, я не разумею, чаму гэта так і не называецца - "нашым дзецям пашанцавала, пашанцавал болей, чым іншым, чым тым, настаўнікі якіх такімі падрыхтоўкамі не хочуць ці не могуць займацца". Чаму гаворыцца, што гэта проста іншыя не хацелі, не рашалі, не знайшлі, не арганізваліся самі і ўсё такое іншае? Glory, чаму? Вы праўда лічыце, што гэта заслуга менавіта вашых дзяцей, а не іх настаўніка, а іншыя, раз не ўдзельнічаюць, значыць проста гэтага не вартыя? Ці вы так не лічыце ўсё ж і гэта я неяк крыва вас чытаю?