Олимпиада по физре в советские годы называлась "Соревнования по многоборью ГТО"
А конкурсы художественной самодеятельности?
дык так, менавіта. Я і пытаюся, нашто спатрэбілася абзываць гэта прадметнай алімпіядай. У чым сэнс? Можа ў ільготах пры паступленні якраз? Дык нібыта не. Ці недастатова павагі да прадметаў і статуснасці?
Не скажу за мастацкую самадзейнасць і творчаць - не ў тэме. Але калі капнуць -я перакананая, што конкурсаў насамрэч мора розных. Пра спаборнітцвы спартыўныя, у тым ліку менавіта школьныя (ад школ, маю на ўвазе, а не секцый) -на сайце школы чытаю рэгулярна. Адсюль і пытанне.) З чаго раптам менавіта алімпіяда спатрэбілася.)
Это скорее для мотивации, пробуждения интереса, вовлечения и тп.
Льготы -- не более чем дополнительный выхлоп. Приятный но не главный.
думаю, ва многім так і ёсць. Але калі я чытаю, як рыхтуюцца дзеці, якія намаганні прыкладаюць, мне бачыцца правільным, што ім і экзамены залічваюць, і 100 па ЦТ даюць і без экзаменаў у ВНУ прымаюць. Гэтыя дзеці гэтага вартыя. Болей чым. Ну і цалкам дапускаю, што для кагосьці, асабліва на апошніх этапах, гэтыя льготы даюць дадатковы стымул апроч проста цікавасці, азарта і ўсё такога падобнага.
Для мяне прадметныя алімпіяды - інтэлектуальны конкурс перадусім. Па той жа гісторыі, дзе яшчэ па сутнасці можа дзіця сябе выявіць? Спартыўныя спаборніцтвы і мастацкая творчасць - гэта іншае ўсё ж. Іншы бок. Не разумею, нашто гэта, з аднаго боку, ставіцца ў адзін шэраг, а з другога, параўноўваецца ў прынцыпе. І павага, ці што там? пагарда тут увогуле ні пры чым.
Да таго ж нават фармальна - гэта абсурд. Даруйце, паўтараюся. У гімназіі трудоў у 9-11 класах няма. А ўдзельнікі прадметнай алімпіяды (не мастацкага конкурса!!!) ёсць. Гэта як прадметную алімпіяду па спевах зрабіць. А што? Дзеці, якія спяваюць, нявартыя павагі?