Для средних классов существенна разница между "Юни-центром" и "Школой юных математиков"? Кто-нибудь имел возможность сравнивать?
У меня есть только опыт со "Школой юных".
мая старэйшая хадзіла і туды і туды.
Асабіста мне юны матэматык больш зайшоў. Пры гэтым я ведаю, што абсалютная большасць водгукаў якраз адваротныя. Мажліва, залежыць ад дзіцяці, яго здольнасцяў і жадання вучыцца/працаваць.
У маёй па ўсіх гэтых пунктах - сярэдне.
Чаму юны матэматык болей падабаецца. Там ёсць заданне на дом. То бок задачы дадому даюцца. Ты можаш і не рашаць - 2 ніхто не паставіць -але хаця б можна іх бачыць. І з дзіцяцем глядзець-разбіраць.
У Юні-цэнтры такога не было. Не ведаю, можа толькі ў нашай групе. Але было прыкладна так: яны там штосьці ці то рашалі - ці то не рашалі, ці то разбіралі -ці то не разбіралі. Хтосьці ўвогуле не слухае/шуміць. Хтосьці не разумее. Тлумачыць ніхто там асабліва не тлумачыў і нейкага выніка і разумення не дамагаўся. Пачуў-зразумеў - добра, не - не. Пайшлі далей і Бог з ім. Ад дзіцяці ў выніку нічога ўцямнага ніколі дабіцца было нельга. Ні рыба, ні мяса, я б сказала.
Але паўтаруся, гэта ў нас так. Дапускаю, што ў дзецей, якія нарадзіліся з падручнікам матэматыкі ў руках, усё было іначай. І яны там выгрызалі сабе веды і разуменне.
Таксама дапускаю, што юні-цэнтр усё ж арыентуецца на геніяў, а юны матэматык - на проста кемлівых ці ахвотных.
Калі і так - то для маіх гэта плюс.)