Nadzeyka,
вот я н а эти курсы - собираюсь идти! как вам - понравились? гимнастика- стоящая?а лекции? "бывалым" - будет интересно? или только для новичков?
ммм, лепш, чым нічога!

Там некаторыя рэчы спрэчныя.. У Калыбелі я была толькі на лекцыях пра роды і на гімнасціке. Гімнасціка падабалася, вагу дазваляла кантраляваць

Праўда мне больш падабаюцца зараз танцы жывата для цяжарных у Г-С:victory:. Там неяк менавіта тыя цягліцы, што трэба, падкачваюць. Але гэта ІМГА.
Магу так "караценечка" распісаць, што на працягу 5 лекцый пра роды расказвалі. (можна было нашмат хутчэй, затое так бы добра не запомнілася:haha:. Без раздруковак усё памятала)
1. Прадвеснікі родаў (фізіялагічны тонус, выхад корка, жывот апускаецца). Як гэта адрозніць ад родаў. Ложныя роды. Калі ехаць у радзільню.
2-3.Падрыхтоўка ў РД. Спіс, чаго з сабой браць :blink:. Паводзіны ў родах (прыёмы масажа, як дыхаць, калі масаж не дапамагае).
4. Як тужыццца на потугах ( да кожнага падыходзіць, сочыць каб напружвалася дыяфрагма).
5 Пасляродавы перыяд.
На кожнай лекцыі паўтараюць усё, што вывучылі на папярэдніх

Сістэма дыхання, якую там прапаноўваюць на схопках: гэта глыбокае дыханне з мэтай насыціцца кіслародам перад схопкай, калі адчуваецца, што яна зараз будзе. Калі ўжо пік схопкі - фарсіраванае дыханне (частае-частае). У Бурдавіцынай зусім па іншаму - там няма фарсіраванага дыхання, яна вучыць раслабляцца. Чыста тэарэтычна мне больш метад, расказаны Бурдавіцынай, спадабаўся. Як на практыцы будзе - паглядзім.