Дзяўчаты, нас учора нарэшце выпісалі! Муж так разгубіўся, што забыўся медсястры прэзент уручыць, мне давялося яе даганяць ужо ў аддзяленні)) А яшчэ ён здзіўляўся, якая ж у нас Ульянка маленькая. Ён чакаў, што я велікана нараджу)))
Ну а мы праходзім адаптацыю. У кватэры нашмат халадней за бальніцу, баюся, каб не замарозіць дзіця і паціху ўсё ж закаляць. У чым у вас зараз дзеткі па кватэры гойсаюць? У мяне адзін слой (сліпік ці паўзункі), калі на ручках, і накрываю, калі спіць.
Мая і ў бальніцы хрукала, ганяе ў насаглотцы ці то соплі, ці то малако. І ёй не дапамагалі кроплі, іх адсос. Ня ведаю, чым дапамагчы Ульянцы. Наогул яна захлёбваецца, калі смокча, а пасьля адкашліваецца. Дык ёй гэта перашкаджае дыхаць. Салін не дапамагае, турундачкі таксама. Нам ЛОР рыналюкс раіла, а вы чым аблягчаеце дзіцяці дыханне?
А яшчэ, я, дурында, 3 тыдні бачыла, як апрацоўваюць пупок, а дома забылася. Перакісам вадароду, а потым марганцоўкай ці як?
Учора мы ўжо купаліся. Быць у вадзе ёй спадабалася, а вось вылазіць - ня вельмі. Пасля купання заснула без грудзі, прачнулася ў два ночы - і пасьля то на грудзі, то вошкаецца сабе і не спіць. Вось толькі што нарэшце укачала на ручках. але амаль 12 гадзін без нармальнага сну для дзеткі - гэта не нармальна, па-мойму. Можа, так адаптацыя праходзіць...
Лена, Цвяточак, з Днём Народзінаў! І ўсіх, каго прапусціла, з даткамі! Пакуль ўліцца цалкам не магу, сама прывыкаю да дому.