Дзяўчаты, фоткі з парку Чалюскінцаў абалдзенныя. Мамы-дамы з сыночкамі кавалерамі))) Ужо ўлезлі ў дацяжарныя шмоткі? Кармілі ў парку сваіх дзетак?
Marusha, трымайся, сесія ня вечная. Ты пасьля, як вяртаешся, часцей прыкладвай, тады малака дакладна будзе хапаць!
stylisha, з выпіскай віншую!
chernika, ну, вы забацалі проста супер-свята для сына, малайцы!
Ну і пару слоў пра сваё. Малышка цэлы дзень вісіць на грудзях, за выходныя я магла толькі паесці, калі у мяне з рук яе забіраў муж ці свякроў. Насмокчацца - а пасьля зрыгвае фантанам, і зноў смактаць. У выніку ў мяне малако ручаём, а смочкі так баляць, што я чакаю новага хныку са страхам, што зноў запросіць грудзі. Бярэ яна правільна, трэшчынаў у мяне няма, чаму баліць, не разумею. Заходзіла медсястра, сказала даваць грудзі не часцей за раз на дзве гадзіны, а то насмокча да трэшчынаў. Разумею, што лухта, трэба прыкладваць па патрабаванні, але гэтае патрабаванне ну ўжо занадта частае, я не спраўляюся. Відаць, гэта ў яе скачок росту, як вы тут пісалі, бо нарадзілася яна 47 см, а тут муж прыклаў рулетку, і намерыў аж 55)) Свякроў, калі ў яе на руках дзіця пачынае нервавацца, дае пустышку, хоць я і патлумачыла яе шкоду, аднак разумею, што грудзей у яе няма, а супакоіць унучку хочацца. Часам і я даю, калі ў мяне смочкі гараць, яна ўжо дакладна есці ня хоча, а капрызіць.
Днём спіць вельмі мала, а калі ня спіць, то ўсе забавы ёй хутка надакучаюць - і арэлькі, і ручкі, ды нават грудзі часам надакучаюць. Карацей, пакуль спрабую спазнаваць сваю дачушку і яе патрэбы, але не заўжды гэта ўдаецца.
А ў вас якія адчуванні, калі дзіця бярэ грудзі? Раней, першыя дні мне здавалася, што смочку лязом адпільваюць. Зараз ужо ня так востра, ну, нібыта наждаком піляць(((