Ох, дзяўчаты, мы ўчора былі ў ТРОХ гасцях. Выехалі зранку, муж перад працай закінуў нас, і вярнуліся толькі недзе да дванаццатай ночы. І вось мая вам выснова: цягацца з малышкай па тусоўках цяжка (аўтакрэсла, два слінгі, пакет і торба з цацкамі і рэчамі, ды яшчэ дзіцё, якое бесперапынна прасілася на ручкі і высоўвала пакрыўджаную губу), але сядзець бязвылазна дома яшчэ цяжэй.
Сёння адпачываем, зранку па сонейку прагуляліся ў паліклініку - 5 месяцаў як-ніяк! Усіх імяніннікаў - іх сёння шмат - і маю Ульянку з даткамі!
Дык нешта мяне там загрузілі, што Уля мала набірае. +560 грам і +1 см. Аказваецца, у картачцы памылка: напісана, што ў мінулым месяцы яна набрала 150 грам, калі насамрэч штомесяц па кілаграму набірала. Ну і настойваюць на прыкорме, цяпер з каш. Гэтая ўрач кажа, што сокі ўжо забаранілі - нібыта яны кіслыя і г.д. Кажа, лепш з каш, раз мы мала набіраем. Але 560 грам - гэта ня мала, я лічу. Для мяне важнымі крытэрамі пачатку прыкорму зьяўляецца харчовы інтарэс, уменне сядзець і 6 месяцаў.