Ой, ну вы і панапісвалі
Я яшчэ на працы, таму гэтую сустрэчц прапушчу, але жадаю вам ўтульна пасядзець!
Учора была ў Эксане ў Сухавей, пацвердзілі нам дзяўчынку (так што ўсе замоўленыя рэчы будуць дарэчы

Ляжыць, як я і адчувала, галоўкай уніз тварам да майго пазваночніка, таму тварык амаль не было бачна. Мы ўжо 1213 грам

Глядзелі нас так доўга, што мне нават надакучыла: ну не разбіраю я там ані вочак, ані носіка. Нават ручкі з ножкамі блытаю! З відэа каштавала 64 тышшы, па-мойму. Але баюся, каб не сурочыць, бо ўчора адразу змяніўся характар штурханняў, можа, пакрыўдзілася на матуліну цікаўнасць і вырашыла павярнуцца абы-як.
Была ўчора ў ГЦ Беларусь, звярнула ўвагу на сліпікі і бодзікі з кнопачкамі на пузе, каб лягчэй было апранаць у РД. Дык такое адчуванне, што кошт у іх залежыць ад колькасці кнопачак! Ад 60 да 80 тысяч такія мадэлькі, і ўсё, што спадабалася, польскай вытворчасці. За 40 былі, але аляпаватыя страшэнна. Хачу ўсё ж у Польшчу зматацца, там выбар мусіць быць лепшым.
Вы ўжо пакеты збіраеце, малайцы! Я вас тут канспектую паціху - асабліва па марках і фірмах розных сродкаў і лекаў.
Што да станікаў для кармлення, то я некаторыя шмоткі на цяжарнасць набывала ўжо тады, калі мой 70 д вырас на 75 Е, а цяпер ужо пару тунік не сыходзіцца!!! Я баюся, што пасьля прыбыцця малака мяне проста разарве

Зусім пакуль ня ведаю, які памер станікаў набываць. Пачакаю яшчэ, можа, яшчэ больш вырасце.