Блін, пачала заўважаць, наколькі неактуальнымі зьяўляюцца цяпер віншаванні з тыднямі ды абмеркаванні паходаў да Г, аднак падзялюся.
Сёння прыпёрлася з Мачулішчаў праз вакзал ў Малінаўку ў 25 пк недзе ў 12:10, а мая Г прымае да 12, а пасьля на УГД сядзіць. Ну, пайшла, зрабіла кальпаскапію, здаецца, з эрозіяй маёй усё ў парадку, у сэнсе, не адкрылася, але на кантроль пасля родаў трэба. Схадзіла да тэрапеўта, сказала піць жалеза, усё ж нізкі ў мяне гемаглабін (ні ў кога не засталося жалеза НСП???). Прасядзела ў чарзе на ктг. А потым забегла да Г на хвілінку, каб вынікі майго УГД паказаць. Кажа, шыйка кароткая - 30 мм, тыпу, па ніжняй мяжы нормы, сказала, трэба абавязкова глядзець на крэсле, але ж ня можа, бо кабінет заняты, а яна прымае УГД па гінекалогіі. Сказала заўтра зноў ехаць, а мне такое кола даваць на грамадскім транспарце зусім ня хочацца, тым больш заўтра ўвечары першы занятак з мужам па партнёрскіх у Бурдавіцынай, не хачу стамляцца і спазняцца перад курсамі. Карацей, вырашыла, што заўтра не пайду, паеду у чацвер ранкам. Ну хіба 3 см - гэта кароткая шыйка?