Вы тут пра свякровей, мы з маёй вельмі добра ладзім, а яшчэ ж жывем разам. Думаю, гэта наша з ёй заслуга, нават больш з яе боку цярпення і самаахвярнасьці нейкай. Ну вось расьціла яна сына не для сябе, а для будучай жонкі.
З цяжарнасцю яна мяне не напружвае парадамі, проста сёння спытала, а што рабіць, калі ў мяне пачнуцца схопкі. Я і кажу: дыхаць і расслабляцца)) Ну, у сэнсе не падымаць паніку і не выклікаць тут жа хуткую. Расказала, чым гразіць рана прыехаць у рд, і каб не здзіўлялася, калі я запрашу акушэрку, каб правярала раскрыццё. Бо ціпа таму ў нас у тэмцы так шмат хатніх родаў, таму што з першымі родамі ў рд нацярпеліся ад розных стымуляцый і КС.
Пайшла я ў свой пакой, а яна пасьля прыходзіць і кажа, што ціпа дзіву даецца, як можна быць такой безадказнай, каб нараджаць дома (наогул здзівілася, што я пра гэта згадала). Я дык пакуль не гатова на хатнія роды: жывем са свякроўю, першыя роды, магчыма вузкі таз, муж не настолькі надзейны ў гэтым сэнсе, вялікі давер у яго да ўрачоў, адным чынам, няма дастатковай падтрымкі. А так я вельмі падтрымліваю ўсіх, хто на гэта наважыўся, і разумею, якая гэта АДКАЗНАСЦЬ. Таму паспрабавала ёй прывесьці довады, што ўсё ня так адназначна, і ўжо адчула, што заводжуся. Вось калі другое дзіця вырашу нараджаць дома, то сваякам дакладна пра гэта не скажу, няма чаго яшчэ сілы на гэта марнаваць.