Не, ну штосьці негатыўнае пэўна ж адчуваю, раз раздражняюся.) Але мне гэта на злосць не цягне. Злосць - дастаткова моцнае пачуццё...Хаця, можа рэч у фармулёўках выключна.
Зноў жа на чужых не злуюся - чыста непрыемна глядзець.

І паўтаруся, толькі сёння сябе на гэтым спаймала, на другой запар бабулі з дастакова дарослым дзіцяцем за ручку.

Чаму сёння? Падазраю, што прачытала, што ў сялянскіх сем'ях ролю мамы фактычна выконвала бабуля. Гэта думка мяне засмуціла. Не блізкая мне вельмі таму што. Я прытрымліваюся версіі, што дзеці - выключна нашая з мужам праблема (у добрым сэнсе гэтага слова). Адпаведна варыянты "прыстроіць дзяцей" у нас амаль не разглядаюцца. Я магу па пальцах пералічыць, калі дзеці начавалі не з намі і не дома.)
З іншага боку на просьбу сустрэцца з дзецьмі не адмаўляю (ну калі яны здаровыя, безумоўна). То бок камунікацыю з бабуляй, дзядулям ніяк не абмяжоўваю.
что ж там такое делают бабушки с твоими детьми,
Ажно дрыжыць у жаданні дагадзіць, пабавіць, купіць, накарміць (о, накарміць - гэта ўвогуле ключавое), ну і падобнае. То бок гэта шчырае, безумоўна, жаданне. Ад занадтай любві.

Мне больш спакойная пазіцыя бліжэйшая. Я як з дарослымі збольшага з дзецьмі. Бабуля - як быццам ім па 3 гады. Многа. Вельмі многа. Для мяне.) Дзецям ад гэтага таксама дах зносіць.)))
Карацей, без мяне гэта, без мяне.)))))
Было вельмі спакойна, утульна і з задавальненнем. Мне прынамсі.
Але я Інгу проста люблю і мне, баюся, увогуле ўсё адно пра што яе слухаць.

А тут яшчэ і тэма сама па сабе файная і блізкая.

Карацей, класны вечар атрымаўся.)))))
Ну і на падумаць ёсць чаго. Не без гэтага.)