Nut,

ды няма за што.)
Насамрэч мяне апошнім часам мала што чапляе на "падумаць і напісаць".
А тут "зачапілася" пасля поста Ігры. )
Я збольшага па жыцці не выкідваю і не выкрэсліваю. Але тут якраз падумала, што мо і дарма.
Мажліва, гучыць крыху рэзкавата, сапраўды, гэтае "выкінуць" у дачыненні да чалавека (суб'екта). Але калі адыйсці ад літаральнасці і дэлікатнасці менавіта словаў, а зірнуць на сутнасць, то яно-та і правільна.
Для мяне падвойнасць у тым, што адносіны паміж людзьмі (як вы кажаце суб'ект-суб'ект) тым не менш у кожны асобны момант ёсць адносінамі суб'ект-аб'ект. Я, як суб'ект, адчуваю сімпатыю, цікавасць, непрыязнасць, раздражненне і г.д. да "аб'екта" гэтых пачуццяў. Так жа? І ў гэтым сэнсе, чалавек ад проста рэчы (мы пра сутнасць, не дэлікатнасць, памятаем

) нічым не адрозніваецца.) Адрозніваецца выключна ступенню складанасці, непрадказальнасці і г.д.) Але і рэчы амаль такімі бываюць, не? Той жа комп?

)
Карацей, збольшага я пра тое, што часам людзі выкідваюць, выкрэсліваюць кагосьці з свайго жыцця. І не думаю, што гэта няправільна. Мажліва, гэта адзінае выйсце для захавання ўласнай псіхікі ў нармальным стане.)
Бо і рэстаўраваць жа, калі так ужо быць літаральным, чэла нельга, пагадзіцеся.)))) Ён толькі
сам рэстаўравацца можа. Таму выказванне ўжо з гэтага месца "муляе". Плюс да "ніколі і нікога".

)