Як высветлілася, пофіг, калі напісана наўпрост, адкрыта, ясна і зразумела.
Што да той сітуацыі...Я прачытала пост "незвычайным колерам" без праблемаў наогул. (калісьці я таксама з цяжкасцю чытала тое, што занадта светлым колерам напісана, пакуль выпадкова не знайшла спосаб

)
Прачытаўшы пра складанасці адной з фарумчанак, мне захацелася проста падзяліцца тым, што ведаю сама. Тое, што я пачула ў адказ, вымусіла пачытаць пост пра нязручнасць паўторна. І такі зразумець, што не ў нязручнасці рэч, а ў тым, што
сам факт іншага колера (шрыфта, спіс можна працягнуць) раз'юшвае. І да таго ж пра НЕадкрытасць і НЕшчырасць па нейкіх незразумелых прычынах сведчыць.)))
Мне гэта тэма важная цяпер... Далей было жаданне зразумець, чаму такая рэакцыя, і чаму на чалавека, які піша, не як усе, абрушваецца такое "абурэнне".
Не ведаю, ці растлумачыла.)))
Тое, што збоку выглядае канфліктам, мне падаецца адно жаданнем зразумець. Мне цікава гэта - разумець. Маю такі недахоп.
У бальшыні выпадкаў усё высвятляецца спакойна, але час ад часу маім суразмоўцам падаецца (ці гэта так і ёсць, хай - мая мэта зараз не спрачацца), што я правакую канфлікт. Гэта не так. Я не вынашу канфлікты ў прынцыпе. Я міратворца, якраз.

І мне дзіўна, чаму такое ўражанне складаецца...
насколько важен мой ответ
Я не пытаюся, калі мне адказ не важны.))) Мне пофіг, што я камусьці "не ў тэму", але мне не пофіг, чаму.

Дзякуй за адказ.
Каця, прабач, калі ласка, што зноў тэма закранулася. Гэты раз - дакладна апошні.)))
Добрай ночы. З павагай да ўсіх прысутных.