Давай я табе, як вялікі аматар дыскусій , паспрабую адказаць.
Бывае важная сутнасць, а бывае працэс. Прычым часам самому складана гэта дакладна вызначыць. Ці бывае, пачынаеш па сутнасці, а па ходзе пераходзіць у працэс. Бо захапляешся. І файна, калі спыніцца атрымліваецца. Самому ці з дапамогай знешніх фактараў.)
Прыкладам пра пн і пт, імхо, момант непрынцыповы, бо ясна, што Гравіцапа мела на ўвазе. Хаця да самой фразы, так, пры жаданні можна прычапіцца. Толькі навошта, сэнс?
Не, бывае, сапраўды важна. Але вось калі руку на сэрца, важная табе гэтая фраза была?
Прабач, калі што. Я чыста як мастак мастаку. ))))))))