Калі зайшла размова ў суседняй тэме пра Фінляндыю, то напішу.
Зьбіраліся ўжо даўно, але выбрацца змаглі толькі ў гэтым годзе. Дабіраліся праз Таллін паромам Tallink. Каюту не бралі, сядзелі у пабе на мяккіх канапах. Усё як на звычайных круізных лайнерах ( хаця гэта па сутнасьці як бы "маршрутка" якая ганяе з аднаго горада ў іншы). Магазіны, касметыка, бары, адкрытая палуба...
Сам Хельсінкі спакойны, лаканічны, я б сказала - строгі. Не было мэты аглядзець усе славутасьці, проста гулялі па горадзе. Былі ў заапарку. Ну так сабе. Калі былі ў якім іншым еўрапейскім, то можна не ехаць. Туды ехалі аўтобусам, назад- на карабліке.
Што адназначна раю наведаць - гэта горад Порвоо. 35-40 км ад Хельсінкі. Ездзяць аўтобусы туды.
Гэта такая "аднапавярховая" традыцыйная, старажытная Фінляндыя. Маленькія домікі, Ратуша, храм, знакамітыя чырвоныя амбары, музеі, сувенірныя лаўкі, кавярні-рэстарацыі. Можна гуляць як 2 гадзіны, так і ўвесь дзень. Асабліва калі ўзяць які-небудзь перакус с сабой)
Каб не разарыцца на прадуктах, раю набываць іх у Lidl. Гэта нам параіў чалавек, які жыве і ў Хельсінкі, і мы самі праверылі на сваім вопыце, параўнаўшы Lidl і вялікі S-market
Метро інтуітыўна зразумелае)