Поэтому я не соглашусь с тобой
Гэтага і не трэба, безумоўна...))) Але я ў дадзеным выпадку не пра "вербоўку" нават, а пра тое, што размовы тут з боку праваслаўных месцамі болей празелітызм, чым дабравесце нагадвалі...
Ну дый ладна...можа я проста тэрміналогію няправільна разумею...
разговор идет в духе того,что православные просто объясняются,почему они православные,несмотря на...
Ілона, я ўжо агучвала...я ўспрымаю гэтую тэму не як кансультацыі для тых, хто спачувае і рыхтуецца да вацэркаўлення. А як тэму, якая хвалюе і не пакідае абыякавым як з духоўнага гледзішча, так і з чыста грамадзянскага погляду...
То бок...як бы сказаць, ты бачыш тэму, як магчымасць нюансы харчавання падчас поста абмеркаваць (я не супраць зусім, калі што, проста не ўнікаю ў гэтыя моманты), а я як мажлівасць абмеркаваць у тым ліку тое, якую ролю адыгрывае царква, як інстытут, і як яна ўплывае пры гэтым на рэчаіснасць.
Заўваж, і ты, і я як бы ў межах тэмы гаворку сабе ўяўляем. Без флуду...)
это определение невозможности понимания?
Не, чаму? Зусім не.
cimona, я вельмі ўважліва вас чытаю. Не сумнявайцеся, клск. І я праўда зразумела вас тут. Проста я гэты тэрмін, відаць, неяк па-іншаму, па "вікіпедышнаму" успрымаю

- як распаўсюд сваёй рэлігіі, дакладней жаданне гэтага, імкненне да гэтага. А не мажлівасць гэтую рэлігію прыняць.
То бок тут у нас з вамі, ці толькі ў мяне, розначытанні. Вы як бы збоку аб'екта, які веру прымае, глядзіце, а я збоку суб'екта, які гэту веру "прапануе"...)))